?

Log in

No account? Create an account
chubat
13. Спеўны сход




Назва: Адукацыйна-асветніцкі праект “Спеўны сход”

Назва арганізацыі: Спеўны сход

Апісанне падзеі: Праект для беларусаў, якія х� Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы
 
 
chubat
Учора гурт “Вурай” даў гадзінны канцэрт у новым гандлёвым цэнтры “Галілеа”. Музыкі выканалі дзіцячыя, калядныя і іншыя

DSC08011 этнічныя песні.

На выступ прышло пад сотню чалавек, траціна з іх – дзеці. “Вурай” перад пачаткам разам з удзельнікамі прайшоўся калядным маршам па 2 і 3 паверхах “Галілеа”, пакалядвалі каля сеткі “Суседзі” і рушылі далей, на месца выступу.

Потым пачалася, прынамсі, сама дзея: песні, танцы разам з козачкай і мядзведзем. Дзеці вадзілі карагоды, дарослыя пляскалі ў ладкі, фатаграфавалі – усе радаваліся жыццю. Падышлі паслухаць і паглядзець і прадаўцы буцікоў, работнікі гандлёвага цэнтра.

Музыкі ў світках, валёнках прыцягвалі ўвагу наведвальнікаў гандлёвага цэнтра. Калі выступ бачыў абсалютна непадрыхтаваны глядач, ён мог адчуць лёгкі дысананс паміж месцам і выступам. Але па атмасферы “Вурай” арганічна ўпісаўся ў пляцоўку “Галілеа”.




Канцэрт “Вурая” адрозніваецца ад выступаў традыцыйных этнічных гуртоў. Падчас DSC08013каляднага канцэрта музыкі актыўна выбудоўваюць гарызантальную камунікацыю з гледачамі (на гарызнатальнай камунікацыі акцэнтаваў увагу і “завадатар традыцыйных танцаў” Аляксей Крукоўскі). Да таго ж, творы гурта, хаця і маюць этнічную аснову (Сяргей Гаюн самастойна збірае этнаграфічны матэрыял у экспедыцыях), з’яўляюцца новымі творамі, а не перапрацаванымі. Іх гучанне і спосаб падачы адлюстроўваюць і сучасныя культурыя трэнды Беларусі і свету.


DSC08018














ps. Сёння, 6 студзеня, а 16.00, на трэцім паверсе “Галілеа” адбудзецца яшчэ адзін канцэрт “Вурая”.




 
 
 
chubat

Заўчора Алесь Пушкін і Андрусь Мельнікаў, пад час аднаўленчых работ, знайшлі ў царкве абарончага тыпу ў Сынкавічах надпіс, якому больш за 400 год.
Напісана па-стараславянску. Таксама чытаецца выраз Unia Rom. Бачны год - 1596.


DSC07275

 
 
chubat

А ў г. Любані ў гэтыя дні грыміць Пятроўскі фэст, арганізаваны Анастасіяй Кухарэнка і Сяргеем Выскваркам.



DSC07167

DSC07175

DSC07178


Read more...Collapse )
 
 
 
 
chubat
У Міжнародным валанцёрскім летніку "Спадчына Радзівілаў", які праходзіць у Нясвіжскім палацы, адбыўся вечар украіна-беларускайАляксей Чубат і Юрый Підлісецкі паэзіі. Вершы на ўкраінскай мове чытаў валанцёр з Львова Юрый Підлісецкі, а іх пераклад на беларускую мову – сябра СБП Аляксей Чубат.



На мінулых выходных хлопцы з’арганізавалі літаратурны вечар міжнароднай паэзіі. Юрый чытаў вершы паэтэсы Ярыны Мавкі (яна - сябар Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны), а Аляксей свае пераклады вершаў на нашу мову. Потым паэт Чубат прачытаў і свае вершы. Слухачы змаглі адчуць непаўторнасць і багацце кожнай усходнеславянскай мовы, убачыць розніцу і блізкасць беларускай і ўкраінскай
душы.



IMG_3839










 
 
chubat
13 June 2013 @ 08:02 pm
У Гарадзеі невялічкі касцёл знаходзіцца побач-побач з чыгуначнай станцыяй. Калі ў касцёле грае музыка (а гучыць яна на ўвесь чыгуначны прастор), бласлаўляецца кожны цягнік.
 
 
 
chubat
На напісанне адводзілася 10 хвілін.
У вершы павінна была прысутнічаць фраза з Сяргея Ясеніна: “Няхай заўсёды травень сніцца ў сэрцы”.




Няхай заўсёды травень сніцца ў сэрцы,
Каб немагчыма было сцерці,                                  
Каб увабраў ён у сябе                                                                     
timnCvt2gVEALNpR5We_Cw
Ўсяго мяне; і не мяне.

Ўсе тыя дзесяць дзён,
Што пражыву я пасля сёння,
Цяпер няма іх, ў чэрвені,
Напэўна, будуць нібы сон,
Які пераскажу табе я.

Але, магчыма, гэты сон
Ты пераскажаш мне
У лепшым варыянце?